У Крамлі заявілі, што Пуцін пабываў у Марыупалі



У Крамлі заявілі, што Уладзімір Пуцін пабываў у акупаваным Расеяй украінскім Марыупалі.

„РИА Новости” публікуе відэа, на якім Пуцін і віцэ-прэм’ер Марат Хуснулін едуць у машыне – як сцвярджаецца, па анексаваным Марыупалі. Відэа знятае пасля надыходу цемры, таму на ім мала што відаць.

У другой частцы відэа Пуцін аглядае нейкі будынак — сцвярджаецца, што гэта адрэстаўраваная пасля масіраваных абстрэлаў філармонія. Калі менавіта было знятае відэа — невядома.