У Менску вучацца пераходзіць з мірнага на ваенны час
У Менскай камендатуры праводзяць праверку гатоўнасці вайскоўцаў да пераводу з мірнага на ваенны час. Мэта — ацэнка ведаў і дзеянняў вайскоўцаў пры прывядзенні вайсковай часткі ў найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасці.

“У адпаведнасці з планам раптоўных праверак узроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, зацверджаным начальнікам упраўлення службы войскаў Узброеных сіл, у Менскай вайсковай камендатуры праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па пераводзе з мірнага на ваенны час”, — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Беларусі.
З якой нагоды сёлета праводзіцца праверка гатоўнасці беларускіх вайскоўцаў да магчымых ваенных дзеянняў, у Мінабароны не ўдакладнілі.
Беларускае Радыё Рацыя
Array