У Менску затрымалі часовую паверанаю



6 верасня пасля суда над анархістамі і праваабаронцамі ў Менску агулам затрымалі 13 чалавек.

Сярод якіх   была і часовая павераная  ў справах ЕЗ-у ў Беларусі Эвеліна Шульц.

Яе завезлі ва УУС Фрунзенскага раёну Менска, дзе ўтрымлівалі каля дзвюх гадзін, паведаміла BPN крыніца ў дыпламатычных колах ЕЗ.

Пра тое, што здарылася, былі апавешчаныя кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Менску Дзірк Шубель і кіраўніцтва ЕЗ у Бруселі.

Іншыя еўрапейскія дыпламаты, якія прыбылі 6 верасня на вынясенне прысуду ў Менскі гарадскі суд, не затрымліваліся.

Афіцыйнай рэакцыі на тое, што здарылася, Еўразвязу і яго беларускага прадстаўніцтва пакуль няма. Невядома таксама, ці складаўся на дыпламатку ў міліцыі пратакол.

Паводле Венскай канвенцыі пра дыпламатычныя адносіны дыпламаты валодаюць імунітэтам.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, пасля вынясення прысуду каля будынка суду былі затрыманыя і завезеныя ў Фрунзенскі РУУС таксама некалькі сваякоў асуджаных, праваабаронца Анастасія Лойка і іншыя грамадзяне — усяго не менш за 13 чалавек. Дваіх — Насту Лойку і Данііла Крашэўскага — будуць судзіць, астатніх адпусцілі.

Array