Улады Беларусі вырашылі закрыць Генконсульства Украіны ў Берасці
Афіцыйны Менск прыняў рашэнне аб скарачэнні колькасці ўкраінскіх дыпламатаў у Беларусі. Ім прапанавана пакінуць Беларусь цягам 72 гадзін. Таксама вырашана закрыць Генконсульства Украіны ў Берасці. Украінская амбасада ў Менску працягне працаваць з пяццю людзьмі ў штаце (адзін амбасадар і чатыры супрацоўнікі).
Нагадаем, учора КДБ заявіла пра тое, што вялікая частка ўкраінскіх дыпламатаў у Менску былі нібыта агентурай украінскай выведкі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: yandex.by
Array
