У Нагорным Карабаху аб’яўлена частковая мабілізацыя
У Нагорным Карабаху аб’яўлена частковая мабілізацыя, адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік Рэспублікі Арцах Араік Аруцюнян.

Міністэрства абароны Нагорнага Карабаху паведамляе пра гібель двух вайскоўцаў-кантрактнікаў і раненне 14 салдат. МЗС Азербайджану — пра смерць азербайджанскага вайскоўца.
Паводле паведамлення Мінабароны Нагорнага Карабаху, 3 жніўня, пачынаючы з 09:00, азербайджанскія падраздзяленні парушылі рэжым спынення агню і абстрэльвалі баявыя пазіцыі Арміі абароны Нагорнага Карабаху і месца пастаяннай дыслакацыі адной з вайсковых частак, акрамя рознакалібернай стралковай зброі, ужываючы таксама мінамёты.
Тым часам, Міністэрства замежных спраў Азербайджану ўсклала віну за абвастрэнне сітуацыі на Ерэван і абвінаваціла Арменію ў парушэнні дамоўленасцей па Карабаху.
Фота: ya62.ru
Array