У NATO распавялі, якім будзе адказ у выпадку правакацыі з боку Беларусі



Краіны-сябры Альянсу гатовыя «абараняць кожную цалю саюзнай тэрыторыі». 

Пра гэта заявіў 13 кастрычніка генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг у адказе на пытанне журналіста аб тым, якім будзе адказ арганізацыі на правакацыі на мяжы Польшчы і Літвы з Беларуссю.

Генеральны сакратар NATO падкрэсліў, што краіны Альянсу дзякуючы інфармацыі выведкі чакалі расейскага ўварвання ва Украіну і былі добра падрыхтаваныя. З ягоных слоў, у NATO пачалі рыхтавацца да такой сітуацыі яшчэ з 2014 года, калі Расея анэксавала Крым і садзейнічала ўзброенаму канфлікту ва ўсходніх абласцях Украіны.

“Мы змаглі размясціць тысячы новых вайскоўцаў ва ўсходняй частцы Альянсу, а таксама ў Польшчы, пры падтрымцы значных вайскова-марскіх і паветраных сіл. І мы павысілі гатовасць нашых сіл, каб у выпадку неабходнасці мець магчымасць далейшага падмацавання. Мы таксама прынялі пастановы ў Мадрыдзе, якія яшчэ больш умацуюць калектыўную абарону NATO”, – адзначыў Столтэнберг

Паводле Хартыя97

Array