У новы пакет санкцыяў ЕЗ могуць патрапіць два беларускія чыноўнікі
У 11-ы пакет санкцыяў Еўразвязу прапануюць уключыць двух беларускіх чыноўнікаў, паведамляе “Радыё Свабода” са спасылкай на крыніцы ў Бруселі.

Прапануецца ўвесці санкцыі супраць начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава і старшыню Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Дзмітрыя Пантуса.
Марозаў, як сцвярджаецца, падтрымліваў разгортванне і транспарціроўку расейскага ваеннага персаналу і тэхнікі, якія ўдзельнічалі ў вайне супраць Украіны. Дзяржкамваенпрам распрацоўвае і абслугоўвае ўзбраенне, вайсковую і спецтэхніку, садзейнічае вытворчасці зброі падведамнымі прадпрыемствамі, ажыццяўляе нагляд за перамяшчэннем зброі праз мяжу і забяспечвае навігацыю расейскіх войскаў, піша “Радыё Свабода”.
Новы пакет санкцый будзе абмяркоўвацца ў ЕЗ заўтра, 10 траўня.