У новым пакеце санкцый ЕЗ не будзе атамнай галіны, расейскіх алмазаў і нафтавода «Дружба»



Адзінаццаты пакет санкцый ЕЗ супраць Расеі будзе ў асноўным засяроджаны на закрыцці шчылін для абыходу ўжо ўведзеных абмежаванняў, хоць у ім таксама з’явяцца новыя імёны і кампаніі. Пра гэта паведаміў рэдактар «Радыё Свабода» ў пытаннях Еўропы Рыкард Ёзвяк у твітары.

Новыя імёны людзей/кампаній таксама, як заўсёды, з’явяцца, але, як і чакалася, без «атамкі» і без брыльянтаў», — канстатаваў Ёзвяк. Па яго словах, «іншая прапанова, вядома, накіраваная на паўночную частку трубаправода «Дружба», які ідзе з Расеі праз Беларусь у Польшчу і Германію». «Аднак энергетычныя санкцыі было цяжка ўзгадніць у апошніх некалькіх пакетах санкцый», — дадаў ён.

Беларускае Радыё Рацыя