У Палату прадстаўнікоў паступіў законапраект пра пазбаўленене грамадзянства. Пра амністыю пакуль няма



У  Палату прадстаўнікоў паступіў законапраект пра пазбаўленне грамадзянства.

Пра гэта заявіў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў законапраект «Аб грамадзянстве» ужо паступіў у Палату прадстаўнікоў.  

Законапраект прадугледжвае магчымасць страты асобай, якая знаходзіцца за межамі Беларусі, беларускага грамадзянства, набытага ў тым ліку і паводле нараджэння, пры наяўнасці выраку суду Рэспублікі Беларусь, які набыў законную моц, пацвярджае ўдзел такой асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычынення ёй цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь згодна з пералікам артыкулаў, якія будуць выкладзеныя ў законе.

Прапануецца, што такое рашэнне будзе прымацца кіраўніком дзяржавы па прапанове камісіі ў пытаннях грамадзянства. У далейшым адносна „экстрэміста“, які страціў грамадзянства Беларусі, прапануецца прымаць рашэнне пра забарону ўезду ў краіну на тэрмін да 30 гадоў.

Сэсія Палаты прадстаўнікоў пачнецца 20 верасня.

Array