У ПАСЕ гучыць голас у падтрымку беларусаў
Міграцыйны камітэт ПАСЕ падрыхтаваў рэкамендацыі па спрашчэнні легалізацыі за мяжой грамадзян, якія вымушана ўцяклі з Беларусі, – піша “Позірк”.
-

Фота: azertag.az
У аднагалосна ўхваленым праекце рэзалюцыі камітэт заявіў, што „беларускі народ — гэта не тое ж самае, што рэжым Лукашэнкі”, і да яго не трэба ставіцца дыскрымінацыйным чынам праз удзел рэжыму ў вайне супраць Украіны.
Адзначаецца, што „большасць беларусаў у выгнанні жадаюць толькі аднаго — вярнуцца ў дэмакратычную Беларусь”. Пакуль гэта не здарылася, уладам іншых дзяржаў трэба „зрабіць усё магчымае”, каб беларусы маглі заставацца ў прымаючых краінах „на законных падставах” і ў „дастойных умовах”. Чакаецца, што адпаведны даклад будзе вынесены на абмеркаванне ПАСЕ ў чэрвені.