У Пентагоне пракаментавалі разгортванне рэгіянальнай групоўкі войскаў у Беларусі
У Пентагоне пракаментавалі разгортванне рэгіянальнай групоўкі войскаў у Беларусі.

Прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША падчас брыфінгу адзначыў: „Што тычыцца Беларусі, мы, безумоўна, за ёй назіраем. Цяпер у нас няма ніякіх прыкмет, якія прымусілі б нас змяніць нашы погляды на поле бою ў яго цяперашнім выглядзе”, – сказаў ён.
Згодна з заявамі Міністэрства абароны Беларусі, у краіну прыбудуць каля 9 тысяч расейскіх вайскоўцаў, а таксама да 170 самалётаў, да 200 баявых машын і да сотні гармат і мінамётаў калібрам большым за 100 мм.
Таксама ў Беларусі ідзе схаваная мабілізацыя, найперш у вясковых населеных пунктах.
Array