У Радзе Еўропы стварылі кантактную групу з дэмакратычнымі сіламі Беларусі
У Радзе Еўропы стварылі кантактную групу з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Пра гэта ў Твітары паведаміла Святлана Ціханоўская, якая выступіла з гэтай ініцыятывай.

„Цяпер у нас будзе свая платформа ў Радзе Еўропы. Дзякуючы гэтаму мы зможам падняць пытанні нашай незалежнасці, палітычных зняволеных і забеспячэння законнасці і правапарадку. Наша канчатковая мэта — уступленне Беларусі ў Раду Еўропы. Стварэнне кантактнай групы — першы крок на гэтым шляху”, — заявіла Ціханоўская.
На яе думку, праца кантактнай групы дапаможа Радзе Еўропы выпрацаваць пазіцыю па Беларусі. Таксама плануецца, што кантактная група зможа каардынаваць і рэалізоўваць праекты ў рамках праграм Рады Еўропы па падрыхтоўцы да рэформаў і дэмакратычных пераўтварэнняў для Беларусі.
Array