У Расеі на антываенных акцыях затрымалі больш за дзвесце чалавек

Найбольшая колькасць затрыманых у Маскве і Санкт-Пецярбургу — прыкладна па 80 чалавек у кожным горадзе. У Расеі 1 траўня людзі выходзілі на адзіночныя пікеты з плакатамі з першамайскімі і антываеннымі лозунгамі. У выніку затрымалі не менш за 212 чалавек у 18 гарадах краіны, паведамляе «ОВД-Инфо».
Некалькі дзясяткаў чалавек таксама затрымалі ў Новасібірску і Екацярынбурзе.
Паведамленні аб затрыманнях паступалі з Ніжняга Ноўгарада, Кірава, Пермі, Яраслаўля і іншых гарадоў. Паводле звестак праваабарончай арганізацыі «Агора», у Расеі заведзена як мінімум 40 спраў, звязаных з антываеннымі выказваннямі і выступамі. Абвінавачаным пагражае да 15 гадоў зняволення.
З пачатку вайны былі затрыманы каля 15 тысяч чалавек, заведзеныя дзясяткі крымінальных спраў.
Array