У Расеі ўнеслі законапраект аб прызнанні суайчыннікамі ўсіх, хто валодае расейскай мовай



У Расеі ўнеслі законапраект аб прызнанні суайчыннікамі ўсіх, хто валодае расейскай мовай. Законапраект унёс у Дзяржаўную думу прадстаўнік “Адзінай Расіі” Канстанцін Затулін – паведамляе ТАСС.

Фота: GLOBAL LOOK PRESS

У дакуменце прапануецца прызнаваць суайчыннікамі асоб, якія “валодаюць расейскай мовай… і адносяцца да народаў, якія гістарычна пражываюць на тэрыторыі Расеі”, а таксама тых асоб, “чые прамыя продкі нарадзіліся ці пражывалі на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі”.

Законапраектам таксама прапануецца ўдакладніць пералік народаў, якія гістарычна пражываюць на тэрыторыі Расеі. У прыватнасці, у пералік уключаны прадстаўнікі беларускага і ўкраінскага народаў, прадстаўнікі карэнных малалікіх народаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Array