У Вільні адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай і Аляксея Арастовіча



У Вільні адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай і па-за штатнага дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча, паведамляе прэс-служба беларускага палітыка.

Фота з ТГ каналу ЦІханоўскай

Ціханоўская падзякавала за падтрымку беларусаў. У адказ Арастовіч заявіў, што „памылкай будзе ўяўляць беларусаў людзьмі, не здольнымі на супраціў”. Падчас размовы прадстаўнік украінскага кіраўніцтва падкрэсліў, што добра разумее сітуацыю ў Беларусі, і вылучыў ролю падпольнага супраціву. Па яго словах, украінцы не ставяць знак роўнасці паміж дзеяннямі Аляксандра Лукашэнкі і беларусаў. Арастовіч запэўніў, што ніводзін украінскі снарад не ўпадзе на беларускую тэрыторыю.

У размове з Янай Запольскай кіраўнік прэс-службы Ціханоўскай – Ганна Красуліна распавяла падрабязней пра гэтую сустрэчу.

Паслухаць можна ў далучаным файле:

Ганна Красуліна адзначае, што беларусы надалей маюць праблемы ва Украіне, напрыклад, калі ў іх заблакаваныя рахункі ў банках, або ім забараняюць уезд. І прадстаўніцтва офіса Святланы Ціханоўскай будзе займацца вырашэннем гэтых пытанняў.

Array