У Вялікабрытаніі каранавалі Карла ІІІ



У Лондане прайшла цырымонія каранацыі Карла III і каралевы-кансорта Камілы.

Цырымонію намашчэння на прастол правёў духоўны лідар Англіканскай царквы Архіепіскап Кентэрберыйскі.

У Лондан запрошаны сотні замежных лідараў. Не запрошаны толькі прадстаўнікі Расеі, Беларусі, Сірыі, Ірана, Афганістана, Венесуэлы і М’янмы, піша Бі-бі-сі.

Святочныя мерапрыемствы будуць працягвацца да позняга вечара.

Фота: WPA POOL