„У выпадку кожнага нападу на Украіну беларускія вайскоўцы трапяць пад «Трыбунал для Пуціна»”
Ва Украіне распачалася праца над стварэннем гібрыднага трыбунала для расейскіх вайсковых злачынцаў – “Трыбунал для Пуціна”. Зараз у ім больш за 14 тысяч эпізодаў.

Пры якіх умовах у спісы трыбунала могуць патрапіць беларускія ваенныя распавяла выканаўчы дырэктар Цэнтра Грамадзянскіх Свабод Аляксандра Раманцава:
– Ёсць кіруючая каардынацыя паміж беларускай і расейскай арміяй. Адпаведна з гэтага моманту, як толькі яны трапляюць у гэтую іерархію рэалізацыі ваенных злачынстваў, як толькі нам удасца іх нейкім чынам ідэнтыфікаваць, яны трапляюць у гэтыя спісы. Калі мы бачым, што ёсць устаноўкі або вайсковыя часткі, якія выкарыстоўваліся на тэрыторыі Беларусі, мы пачынаем проста прыцэльна збіраць інфармацыю там. І калі беларусы будуць трапляць у гэтае прасейванне інфармацыі, то яны будуць трапляць у гэтай структуры ў катэгорыю ваенных злачынцаў.
Паводле праваабаронцы Аляксандры Раманцавай, злачынствы расейскіх войскаў і наймітаў ва Украіне патрабуюць міжнароднага расследавання, пад абсалютным кантролем ды ўзгодненасцю з украінскім нацыянальным заканадаўствам.


Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара і з адкрытых крыніц
Array