Украіна перадала Расеі ўсіх цяжкапараненых, якіх можна было транспартаваць



Украіна ў аднабаковым парадку перадала Расеі ўсіх цяжкапараненых і цяжкахворых палонных, якіх можна было транспартаваць. Пра гэта паведамляе hromadske.ua са спасылкай на Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі. Перадача адбылася пры ўдзеле Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.

Фота: hromadske.ua

Гаворка ідзе пра расейскіх жаўнераў, якія трапілі ў палон з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.

Гэта не абмен ваеннапалоннымі, а рэпатрыяцыя — вяртанне цяжкапараненых палонных без усялях умоў, як гэта прадугледжана міжнародным гуманітарным правам.

Разам з тым, як адзначаюць ва Украіне, Расея працягвае ўтрымліваць тысячы ўкраінскіх грамадзян, у тым ліку цяжкахворых і параненых, дзяцей, жанчын і пажылых людзей. Усіх іх мусілі б вярнуць ва Украіну без усялякіх умоваў, як таго патрабуе міжнароднае гуманітарнае права.

Беларускае Радыё Рацыя