Украіна ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі
Украінскі ўрад на прапанову Міністэрства рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны ўхваліў новы пакет абмежавальных мераў супраць Беларусі і Расеі.

У санкцыйны спіс уключана 99 фізічных і 178 юрыдычных асобаў.
У паведамленні адзначаецца, што санкцыі ўвялі ў дачыненні да прадпрыемстваў вайскова-прамысловага комплексу РФ, службовых асобаў Нацбанкаў Беларусі і Расеі, а таксама беларускіх і расейскіх кампаній і грамадзян, якія садзейнічалі агрэсіі Расеі супраць Украіны і з дапамогай якіх РФ спрабавала абыходзіць прымененыя супраць яе санкцыі.
Мінрэінтэграцыі не называе канкрэтных імёнаў фізычных асобаў і кампаній, адзначаючы толькі, што санкцыйны спіс фізічных асобаў ачолілі дочкі прэзідэнта Расеі Уладзімір Пуціна, а сярод кампаній — расейская група медыйных кампаній «Царьград», кампаніі, якія займаюцца майнінгам, пастаўкамі мікраэлектронікі для ВПК. Імёны беларускіх фізычных асобаў ці назвы беларускіх кампаній у паведамленні не фігуруюць.
У ліпені 2021 год Украіна ўвяла санкцыі супраць 52 беларускіх грамадзян, якія маюць дачыненне да фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і разгону ўдзельнікаў акцый пратэсту.
Array