Украіна ўвяла санкцыі супраць лукашэнкаўскіх прапагандыстаў



У санкцыйны спіс, зацверджаны ўказам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, патрапілі такія адыёзныя асобы, як Рыгор Азаронак, Ігар Тур, Аляксандр Шпакоўскі, а таксама генеральны дырэктар тэлеканала СТБ Аляксандр Асеенка.

Калаж: Белсат

Акрамя прапагандыстаў з Беларусі, у спісе са 198 чалавек ёсць шмат іх расейскіх калег, а таксама культурныя дзеячы з Расеі, якія актыўна падтрымліваюць вайну і негатыўна выказваюцца супраць Украіны.

Санкцыі ўведзеныя на 10 гадоў. Ва ўказе адзначана, што ўкраінскае МЗС павінна праінфармаваць пра гэта рашэнне ЗША і Еўразвяз, каб яны маглі ўвесці падобныя абмежаванні.

Беларускае Радыё Рацыя