Украіна ўзмацняе абарону мяжы з Беларуссю



Як паведаміў прадстаўнік украінскай Дзяржаўнай памежнай службы Андрэй Дземчанка, мяжа ўзмацняецца ў суваязі з тым, што Беларусь падтрымлівае Расею ў вайне, развязанай супраць Украіны.

Фота: delo.ua

“Ніколі ні Узброеныя Сілы Украіны, ні памежнікі не выключалі, што вайсковыя падраздзяленні гэтай краіны могуць далучыцца да вайны Расіі… Гэты кірунак дастаткова важны”- адзначыў Дземчанка. Захады па ўзмацненні аховы мяжы з Беларуссю ўкраінскі бок ужо прымаў на працягу вясны-лета.  Таксама ўзмацняецца абарона мяжы Сумскай і Чарнігаўскай абласцей для недапушчэння паўторнага наступу там расійскіх войскаў.

Array