Украіне ўдалося дамовіцца аб перыядычнай ратацыі супрацоўнікаў ЧАЭС
Украіне ўдалося дамовіцца аб перыядычнай ратацыі супрацоўнікаў Чарнобыльскай АЭС. Пра гэта паведаміў мэр Славуціча Юры Фамічоў, паведамляе „Украінская праўда”.

„Удалося часткова замяніць тую змену, якая працавала на момант 24 лютага, — дадаў ён. — 20 сакавіка ўжо ўдалося часткова замяніць персанал станцыі. Работнікі, якіх захапілі расейскія вайскоўцы, знаходзіліся там ад 24 лютага”.
Беларускае Радыё Рацыя
Array