Украінская выведка лічыць укідам паведамленні пра план Беларусі ўступіць у вайну



Інфармацыя пра намеры Беларусі ўступіць у вайну не адпавядае рэчаіснасці, лічаць у галоўным кіраванні выведкі Міністэрства абароны Украіны. У такіх укідаў можа быць некалькі мэтаў, зазначаюць у ГУР.

Першая — справакаваць Украіну перакінуць частку войскаў да мяжы з Беларуссю, каб паслабіць наступальны патэнцыял на ўсходзе і поўдні краіны.

Другая — прадэманстраваць беларусам варожы настрой Украіны і справакаваць іх уступіць у вайну.

„Апроч таго, такія паведамленні маюць на мэце пасеяць паніку сярод украінскага грамадства і з’яўляюцца часткай варожых інфармацыйна-псіхалагічных спецаперацый. На гэта паказвае і той факт, што спачатку ў падобных паведамленнях паказвалася дата магчымага ўварвання 25-28 лістапада, а праз некалькі гадзін дата ўварвання зрушылася на 28-29 лістапада”, — адзначаюць ва ўкраінскай выведцы.

Там дадалі, што, паводле дадзеных выведкі, на тэрыторыі Беларусі адсутнічае ўдарная групоўка, якая можа выканаць падобныя заданні.

Array