Украінская выведка: напад з Беларусі ў бліжэйшыя тыдні «малаверагодны»
Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Андрэй Чарняк заявіў, што беларусы спрабуюць устрымацца ад удзелу ў вайне супраць Украіны. Гэта прагучала ў яго каментары брытанскаму тэлеканалу ITV news.
-

Фота: world.novyny.live
Па ягоных словах, Украіна ўважліва сочыць за сваім паўночным суседам, яна не верыць, што ўварванне з Беларусі адбудзецца ў бліжэйшыя тыдні.
«Мы разумеем, што Беларусь імкнецца падтрымаць Расею і ўстрымацца ад уступлення ў вайну, але мы таксама ведаем, як моцна Расея цісне на іх, – сказаў Чарняк. – Беларускія вайскоўцы павінны падпарадкоўвацца камандам Лукашэнкі і ўсё яшчэ могуць напасці. Аднак, паводле звестак нашай выведкі, уварванне з тэрыторыі Беларусі ў бліжэйшыя два-тры тыдні вельмі малаверагоднае».
„На дадзены момант у іх проста няма для гэтага сіл і сродкаў”, – заявіў ён.
Array