Украінская выведка: Расея ўзмацняе вайсковую прысутнасць у Беларусі
Чыноўнікаў у Гомельскай вобласці апавясцілі аб магчымым вяртанні расейскіх войскаў у гэтую частку Беларусі, паведамляе Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны.

Адначасова расейцы плануюць нарошчванне колькасці аператыўна-тактычнай авіяцыі на тэрыторыі Беларусі. Афіцыйна — для правядзення сумеснага патрулявання паветранай прасторы ў рамках сумеснага вучэбна-баявога цэнтра падрыхтоўкі авіяцыйных падраздзяленняў і падраздзяленняў СПА. Для гэтага запланаваны пералёт 10 самалётаў на аэрадром Баранавічы.
З 22 чэрвеня на тэрыторыі Гомельскай вобласці вядуцца мабілізацыйныя вучэнні.
Затое анансаваныя раней у беларускіх СМІ заняткі па баявой падрыхтоўцы з рэзервістамі, не праводзяцца. Саміх рэзервістаў цяпер выкарыстоўваюць для правядзення гаспадарчых работ, — заключае Мінабароны Украіны.
Фота: dsnews.ua
Array