Украінскія дэпутаты прапануюць прызнаць Беларусь тэрыторыяй, акупаванай Расеяй



Дэпутаты Украіны падрыхтавалі праект заявы аб прызнанні Беларусі часова акупіраванай Расеяй тэрыторыяй. Адпаведны праект дакумента зарэгістраваны ў Вярхоўнай радзе 21 кастрычніка.

Пра гэта таксама напісаў у сваім тэлеграм-канале народны дэпутат Украіны Аляксей Ганчарэнка, адзін з ініцыятараў заявы.

У праекце заявы нардэпы ўказваюць, што беларусы пакутуюць ад падвойнай акупацыі – з боку Расеі і рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У праекце дакумента таксама ёсць заклік да міжнароднай супольнасці аб прызнанні тэрыторыі Беларусі часова акупаванай Расеяй.

Нардэпы просяць пазбавіць урад Лукашэнкі міжнароднай правасуб’ектнасці і спыніць удзел Беларусі ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ААН і МВФ. Украінскія дэпутаты заклікаюць сінхранізаваць санкцыі ў дачыненні да Расеі і Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя