Украінскія вайскоўцы будуць трэніравацца на «Леапардах» у Польшчы
Міністры замежных спраў Літвы, Латвіі і Эстоніі выступілі з заклікам да Германіі паставіць Украіне танкі Leopard 2. Як пішуць міністры, гэта дапаможа паскорыць вяртанне міра ў Еўропу, а Германія, як краіна – лідар ЕЗ, нясе за гэта „адмысловую адказнасць”.

Заява была апублікаваная на наступны дзень пасля чарговай канферэнцыі „Рашмтайн”, падчас якой заходнія саюзнікі не змаглі дамовіцца пра перадачу Украіне танкаў. Пры гэтым шэраг краін, у тым ліку Польшча, гатовыя накіраваць свае „Леапарды” – але зрабіць гэта без дазволу вытворцы, то бок Германіі, немагчыма.
Тымчасам, як стала вядома, украінскія вайскоўцы будуць трэніравацца на танках Leopard 2 у Польшчы, нягледзячы на тое, што саюзнікі не дасягнулі дамоўленасці аб пастаўках нямецкай тэхнікі ва Украіну. Пра гэта паведаміў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў у інтэрв’ю ўкраінскамоўнаму «Голасу Амерыкі».
Array