Украінскія вайскоўцы праводзяць вучэнні каля мяжы з Беларуссю



Аб’яднаныя сілы абароны Украіны праводзяць аператыўна-тактычныя вучэнні „Аксімарон-2023” непадалёк ад мяжы з Беларуссю ў чарнобыльскай зоне.

Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны Сяргей Наеў падкрэсліў, што цяпер пагроза Украіне з поўначы з’яўляецца мінімальнай. Акрамя таго, за год правялі шэраг захадаў, якія робяць немагчымым “праходжанне варожых сіл праз мяжу”.

На цяперашніх супольных вучэннях адпрацоўваецца ахова і абарона зоны адчужэння вакол Чарнобыльскай АЭС. Падкрэсліваецца, што гэтыя вучэнні – планавыя.

Array