Украінскія войскі працягваюць знішчаць расейскія пантонныя пераправы на Дняпры



Украінскія войскі працягваюць знішчаць расейскія пантонныя пераправы, найперш на Дняпры. Расейцы намагаюцца іх будаваць, паколькі ўсе масты пашкоджаныя. Але „будаўнікі” знаходзяцца „пад агнявым кантролем” Узброеных сіл Украіны.

„Яны працягваюць ляпіць гэтыя баржы, як з пластыліну. А мы працягваем іх метадычна дзіравіць”, — заявілі ва ўкраінскім Аператыўным камандаванні „Поўдзень”. Яго прадстаўніца Наталля Гумянюк з іроніяй аднеслася да паведамлення Мінабароны РФ, што контрнаступ УСУ на поўдні „з трэскам праваліўся”.

Таксама адзначаецца, што Узброеныя сілы Расеі імітуюць перасоўванне сваіх войскаў на правым беразе Дняпра, каб пераканаць украінцаў, што „прыбываюць рэзервы”.

Беларускае Радыё Рацыя

Array