Украінскія войскі ўвайшлі ў Херсон



Украінскія і еўрапейскія сцягі ў цэнтры Херсона. 11 лістапада 2022 года

Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны фактычна пацвердзіла вяртанне Херсона пад кантроль украінскай улады.

Вайсковая выведка звярнулася сёння да расейскіх вайскоўцаў, якія пераапрануліся ў цывільнае, бо не паспелі пакінуць Херсон.

«Херсон вяртаецца пад кантроль Украіны, у горад заходзяць Узброеныя сілы Украіны. Шляхі адступлення расейскіх акупантаў пад агнявым кантролем украінскага войска. Кожныя спробы супрацьдзеіць Узброеным сілам Украіны будуць спыненыя. Кожны расейскі вайсковец, які будзе супраціўляцца, будзе знішчаны. У вас ёсьць адзіны шанец пазбегнуць гібелі — тэрмінова здацца ў палон», — заклікала ўкраінская выведка.

Адначасна ўкраінскія выведнікі звярнуліся да тых грамадзян Украіны, якіх прымусова ў час расейскай акупацыі мабілізавалі ў расейскую армію. Іх заклікалі тэрмінова паведаміць пра гэта ўладам і таксама здацца ў палон.

***

Дэпутат Херсонскай абласной рады Сяргей Хлань паведаміў, што Узброеныя сілы Украіны ўвайшлі ў Херсон і праводзяць „зачыстку”.

«Пакуль праходзіць зачыстка, грамадзянам лепш быць па дамах. Сітуацыя ў горадзе з хлебам і палівам цяжкая, электраэнэргіі хутка тыдзень як няма, адпаведна, і хлеба таксама, таму што для працы хлебазаводу неабходная электрыка. Сувязі няма. Гуманітарная сітуацыя сапраўды цяжкая», — сказаў Сяргей Хлань на брыфінгу 11 лістапада.

Array