Украінцаў спыталі пра стаўленне да Лукашэнкі



Украінцаў спыталі пра стаўленне да Лукашэнкі. Як сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання, праведзенага ў канцы снежня кампаніяй „Інфо сапіенс” па замове аналітычнага цэнтру „Новая Еўропа”, Лукашэнку не давяраюць больш за 94 працэнты рэспандэнтаў, у 2021 годзе такіх было 59 працэнтаў.

Давяраюць Лукашэнку цяпер 3 працэнты ўкраінцаў, а годам раней такіх было 29 працэнтаў. Па ўзроўню недаверу лідыруе Пуцін – 97 працэнтаў. Таксама ўкраінцы не давяраюць кіраўніку Кітая Сі Цзіньпіну і прэзідэнту Венгрыі Віктару Орбану. У пяцёрку недаверу ўвайшлі лідары Францыі і Турцыі – Эмануэль Макрон і Рэджэп Эрдаган.

А ў лідарах даверу ўкраінцаў аказаўся прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда – амаль 87 працэнтаў рэспандэнтаў яму давяраюць. Таксама ў гэтым спісе амерыканскі лідар Джо Байдэн, кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, брытанскі прэм’ер Рышы Сунак, і старшыня Еўрапейскай рады – Шарль Мішэль.

Array