Украінцы ліквідавалі ўжо 200 тысяч расейскіх акупантаў
Генштаб Узброеных сіл Украіны сцвярджае, што ўжо ліквідавана 200 тысяч расейскіх акупантаў. Толькі за апошнія суткі расейцы страцілі 610 чалавек забітымі.
Найбольш цяжкія баі па-ранейшаму ідуць у Бахмуце і яго наваколлі.
Расейскае Мінабароны апошні раз паведамляла пра свае страты ў верасні 2022-га — пра амаль 6 тысяч загінулых вайскоўцаў.