Улады хочуць увесці крымінальную адказнасць за ўдзел у ліквідаваных арганізацыях
Улады плануюць увесці крымінальную адказнасць за ўдзел у незарэгістраваных і ліквідаваных арганізацыях. Сёння ў першым і другім чытаннях дэпутаты прынялі змяненні ў Адміністрацыйны і Крымінальны кодэксы, наступны этап — іх павінны падпісаць Савет Рэспублікі і Аляксандр Лукашэнка.
Гаворка ідзе пра крымінальную адказнасць за арганізацыю дзейнасці альбо ўдзел у дзейнасці: палітычнай партыі, іншага грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду, у дачыненні да якіх прынятае рашэнне аб ліквідацыі або прыпыненні дзейнасці, якое ўступіла ў законную сілу. Такая ж адказнасць за ўдзел у арганізацыях, якія не прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю.
У 2020-2021 гадах прайшла масавая ліквідацыя грамадскіх арганізацый. Колькасць ліквідаваных арганізацый складае 306, а тых, якія правялі самаліквідацыю, — 187.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: sputnik.by
Array