Уладзімір Макей павінен быў прысутнічаць на саміце АБСЕ ў польскай Лодзі



Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей павінен быў прысутнічаць на саміце АБСЕ ў польскай Лодзі. Пра гэта ў сваім блогу напісаў віцэ-дырэктар тэлеканала „Белсат” Аляксей Дзікавіцкі. “Мала хто ведае, але неўзабаве Макей павінен быў быць на нарадзе АБСЕ ў Лодзі – пачатак снежня. Яго запрасілі, а Лаўрова – не”, – паведаміў беларускі журналіст.

Пасяджэнне Рады міністраў замежных спраў АБСЕ ў польскім горадзе Лодзь адбудзецца 1-2 снежня. Польскія ўлады адмовілі міністру замежных спраў Расеі Сяргею Лаўрову ў магчымасці прыбыць на сустрэчу. Гэта выклікала нервовую рэакцыю ў Расеі – рашэнне Варшавы ў МЗС Расеі назвалі беспрэцэдэнтным і правакацыйным.

Вядома таксама, што 27-28 лістапада ў Менску мелася адбыцца сумесная калегія міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расеі. Лаўроў планаваў сустрэцца з Уладзімірам Макеем і Аляксандрам Лукашэнкам.

Array