Уладзімір Шанцаў: Вымушаны спыніць сваю дзейнасць



„Аб’яднаную грамадзянскую партыю будуць ліквідаваць”, – адзначыў выканаўца абавязкаў старшыні партыі Уладзімір Шанцаў для “Народнай волі”.

“Давядзецца ліквідаваць, бо не зможам выканаць тыя новыя ўмовы, якія будуць рэгламентаваць дзейнасць партый [пасля змены адпаведнага заканадаўства]. Напрыклад, зараз у АГП каля 3,5 тысяч сяброў партыі, а ў будучым мінімальны колькасны парог для стварэння партыі – 5 тысяч чалавек”, – адзначыў палітык і дадаў, што ў сённяшніх умовах сабраць такую колькасць сяброў партыі – нерэальна. Таму выхад толькі адзін – ліквідацыя.

Цяперашні старшыня партыі – Мікалай Казлоў знаходзіцца ў зняволенні, яго асудзілі на два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у мірных пратэстах 2020 года. Ён прызнаны палітвязнем.

Array