Уладзімір Зяленскі прыбыў з візітам у ЗША (абноўлена)




Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у Белы дом. Яго віталі прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і першая лэдзі Джыл Байдэн.

* * *

21 снежня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у ЗША ў рамках афіцыйнага візіту. Пра гэта паведамляе The Guardian.

Прэзідэнт Украіны ўпершыню пакінуў краіну з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі.

Зяленскі прыбыў у ЗША з польскага Жэшува на вайсковай мадыфікацыі самалёту Boeing Вайскова-паветраных сіл ЗША. У Польшчу, як паведамлялі СМІ, Зяленскі дабраўся на цягніку. У паездцы яго суправаджала амбасадарка ЗША ва Украіне Брыджыт Брынк.

У Вашынгтоне Уладзімір Зяленскі сустрэцца з амерыканскім калегам Джо Байдэнам і выступіць на сумесным паседжанні Кангрэса.

* * *

Прэзідэнт Украіны сёння павінен сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы ў амерыканскай адміністрацыі.

Візіт таксама будзе ўключаць выступ на сумесным пасяджэнні Кангрэса. Гэта будзе першая замежная паездка Уладзіміра Зяленскага пасля пачатку расейскага ўварвання ў лютым гэтага года. Чакаецца, што Байдэн абвесціць аб новым пакеце вайсковай дапамогі для Украіны коштам 1,8 млрд долараў, у яго могуць быць уключаныя ЗРК Patriot. Афіцыйна ў Белым доме не каментуюць візіт. Адмовіліся ад каментароў і ў офісе прэзідэнта Украіны.

Array