Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў Беларусі таксама ідзе вайна



Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў інтэрвʼю італьянскім медыям выказаўся наконт сітуацыі ў Беларусі.

„Я не лічу, што Беларусь – гэта Расея. Расея робіць усё, каб зрабіць з Беларусі Расею. Нават не так, каб зрабіць яе часткай Расеі… Але людзі, больш за 70% насельніцтва Беларусі сёння супраць Расеі, засмучаныя вайной, падтрымліваюць Украіну… І гэта ўжо вялікая розніца. Гэта значыць, што, нягледзячы на інфармацыйную палітыку і на любыя наратывы, беларусы змагаюцца…, і я лічу, што грамадства Беларусі застанецца незалежным”, – цытуе прэзідэнта „Украінская праўда”.

„Гэта складана, гэта таксама вайна, – падкрэсліў Зяленскі, – У іх няма ахвяр, але ёсць страчаныя людзі, якім прамылі мазгі. Гэта вайна за незалежнасць, свабоду выбару…”