Уначы адбыліся выбухі ў Львове і Хмяльніцкім, пажар у Дняпры
Раніцай падчас маштабнай паветранай трывогі ў Львове пачуліся гукі выбухаў, удар прыйшоўся па жылых дамах.

Мэр Львова Андрэй Садовы паведаміў у сваім тэлеграме, што ёсць трапленне ў жылыя дамы, на верхніх паверхах узнік пажар. У Дняпры расейцы трапілі ў прадпрыемства, узнік пажар, пацярпеў чалавек.
«Расейскія тэрарысты здзейснілі чарговае злачынства У 4.20 па адным з прадпрыемстваў Дняпра. Успыхнуў пажар», — паведаміў кіраўнік адміністрацыі Сяргей Лысак. Паводле папярэдніх звестак, пацярпеў адзін чалавек. Таксама былі чуваць выбухі ў Луцку і Хмяльніцкім.
Беларускае Радыё Рацыя