Услед за танкамі Украіна можа атрымаць знішчальнікі F-16
Прадстаўнік Мінабароны ЗША і два іншыя высокапастаўленыя вайсковыя чыноўнікі 28 студзеня ананімна паведамілі выданню Politico, што Пентагон усё больш схіляецца да перадачы Украіне знішчальнікаў F-16.

Паводле прадстаўніка Мінабароны, ЗША выдатна разумеюць стан украінскай авіяцыі і выказваюць занепакоенасць адносна магчымага вычарпання Украінай здольнасці абараняць сваё неба пры дапамозе састарэлых савецкіх знішчальнікаў.
Згодна з падлікам праекта Oryx, з пачатку вайны Украіна страціла як мінімум 16 самалётаў Міг-29. Да вайны яна мела іх 43. Акрамя таго, страчана, як мінімум, 7 з 26 Су-27. Рэальныя страты могуць быць і большыя, бо Oryx улічвае толькі візуальна пацверджаныя страты.
Сучасныя знішчальнікі F-16 могуць стаць адным з рашэнняў гэтай праблемы. F-16 нясуць ракеты класа «паветра-паветра», якія могуць збіваць варожыя ракеты і беспілотнікі.