Ва Украіне адбываюцца істотныя кадравыя змены
Ва Украіне адбываюцца істотныя кадравыя змены. Кабінет міністраў звольніў намесніка міністра абароны, намесніка міністра сацыяльнай палітыкі, намеснікаў міністра развіцця абшчын і тэрыторый. Таксама ўрад зацвердзіў адстаўкі пяці старшыняў абласных дзяржаўных адміністрацыяй, – піша UNIAN.

Яшчэ 22 студзеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі анансаваў кадравыя змены. Падставаю для гэтага паслужылі гучныя скандалы ў Міністэрстве абароны, якія датычылі закупак харчавання па завышаным кошце. У выніку быў звольнены намеснік міністра абароны Вячаслаў Шапавалаў. Таксама без пасады застаўся намеснік генпракурора Аляксей Сіманенка. Падаў у адстаўку з пасады намесніка кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка.
Array