Ва ўкраінскіх Сумах у выніку абстрэлу адбылася ўцечка аміяку



Ва ўкраінскіх Сумах на заводзе „Сумы-хімпрам” адбылася ўцечка аміяку.

Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік Сумскай абласной адміністрацыі Дзмітрый Жывіцкі. Пачаткова зона заражэння складала каля пяці кіламетраў. Па апошніх даных — 2,5 кіламетры. Для горада Сумы пакуль пагрозы няма, бо вецер накіраваны ў процілеглы ад горада бок, у боку сяла Наваселіца.

Уцечка адбылася ў выніку абстрэлу прадпрыемства, пашкоджаны адзін рэзервуар з аміякам. Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяр і пацярпелых няма.

Аварыйныя брыгады завода і Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях праводзяць работы па асаджэнні аміячнага воблака.

Array