Вадзім Мажэйка: Лукашэнка хоча быць на адным узроўні з кіраўніком Кітая



Адбываецца 13-ты візіт Лукашэнкі ў Кітай.

Палітычны аналітык, каардынатар экспертнай сеткі „Наше мнение” Вадзім Мажэйка лічыць, што гэты візіт мае некалькі чыннікаў:

– У Лукашэнкі ёсць шмат прычын ляцець у Кітай. Па-першае, гэта канешне эканамічныя прычыны. Беларусь заўсёды рабіла акцэнт на „дальнюю дуну”. Вядома з гэтай „дальняй дугі” асноўныя бенефіцыі можна атрымаць не з нейкіх краін Афрыкі, відавочна што Кітай тут галоўны гулец, бачная цікавасць да яго, каб і зараз весці гандаль. У кантэксце вайны мы бачым, як сама Расея, усё ж такі першы гандлёвы партнёр Беларусі, як спадае ў эканамічную залежнасць ад Кітая. Не дзіва, што Менск зацікаўлены працаваць наўпрост з Пекінам.

Ён таксама лічыць, што гэты візіт таксама мае і палітычны чыннік:

– Вялізарны палітычны чыннік. Мы бачым, як Пуцін напэўна хацеў бы, каб ягоным узроўнем быў непрызнаны прэзідэнт непрызнанай краіны, а Лукашэнка канешне хацеў бы сустракацца з Сі Цзіньпінам, каб быць з ім на адным узроўні.

Цікавы момант візіту Лукашэнкі ў тым, што ён амаль не згадваецца ў кітайскай прэсе і яму не надаецца амаль ніякай увагі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array