Ваенны эксперт: Беларускай арміі Расея адводзіць ролю «карнікаў» на тэрыторыі Украіны



Ва ўмовах захавання пагрозы нанясення ракетных удараў і задзейнічання ўдарных беспілотнікаў з тэрыторыі Беларусі на Украіну, імавертнасць удзелу беларускіх войскаў у вайне падчас анлайн-сустрэчы па ваеннай павестцы рэгіёна ацаніў ваенны эксперт, гісторык Міхаіл Жырохаў.

– Расейцы не разглядаюць беларускія войскі як ударную сілу, яны патрэбныя ім для таго, каб замацавацца на гэтых тэрыторыях. Расейцы зрабілі высновы з баёў перашапачатковага перыяду вясны 2022 года, калі яны не замацаваліся ў Сумскай, Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцях. А беларусы, у якасці карацеляў, або гарнізонаў, якія будуць пакідаць па шляху наступу расейскай арміі, гэта цалкам рэальны варыянт развіцця падзеяў. Беларускія вайскоўцы прайшлі адмысловы адбор, – толькі тыя, хто асабіста адданыя Лукашэнку, або замазаны крывёю 2020 года.

У пацвярджэнне эксперт прывёў дадзеныя аб прыбыцці для дапамогі расейскай арміі ў Беларусь так званых «кадыраўцаў» і зенітна-ракетных комплексаў С-300. Акрамя таго, расейскія вайскоўцы былі заўважаныя ў населеных пунктах паміж гарадамі Берасце і Маларыта.

Беларускае Радыё Рацыя

Array