Ваенныя эксперты: Для Пуціна важна ўцягнуць Беларусь у вайну з Украінай
Паводле Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны, расейскія спецслужбы плануюць тэхнагенныя правакацыі на аб’ектах крытычнай інфраструктуры ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях.

Сітуацыю падчас анлайн-сустрэчы пракаментавалі ўкраінскія ваенныя эксперты Генадзь Гудкоў і Алег Жданаў:
– Адна з галоўных мэтаў расейскіх спецслужбаў – гэта Беларуская атамная электрастанцыя. Яны, дарэчы, яе будавалі, яны вельмі добра ведаюць яе прылады, дзе якія слабыя месцы, што можна зрабіць, каб не справакаваць штосьці вялікае, але выкід радыяцыі арганізаваць
– Напэўна, можа спрацаваць план па стварэнні ўмоў, пры якіх Лукашэнка абавязаны будзе ўступіць у вайну шляхам правакацый, падрываў, дыверсій. Усё гэта, натуральна, будзе прыпісвацца ўкраінцам, каб уцягнуць беларускі народ вось у гэты братазабойчы канфлікт.
Пры гэтым эксперты запэўнілі, што сусветная супольнасць сочыць за сітуацыяй у рэгіёне. Прынамсі пасля падзення ракет на тэрыторыі Польшчы Парламенцкая асамблея НАТА прызнала Расею дзяржавай-тэрарыстам і заклікала стварыць спецыяльны Міжнародны трыбунал для пакарання расейскіх злачынцаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя
Фота з адкрытых крыніц
Array