Вайна ва Украіне, 4 сакавіка (абнаўляецца)
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запісаў зварот да ўкраінцаў па выніках дзявятага дня вайны, якую вядзе Расея супраць Украіны. Відэа змясцілі ў Facebook Офіса прэзідэнта.
Радыяцыйны фон на тэрыторыі Запарожскай вобласці пасля начнога пажару на Запарожскай АЭС не змяніўся і не нясе пагрозы жыццю і здароўю насельніцтва
Пра гэта афіцыйна паведаміла Міністэрства аховы здароўя Украіны.
Расейская армія захапіла горад Трасцянец на Сумшчыне
Пра гэта паведаміў кіраўнік Сумскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Дзмітрый Жывіцкі.
Са слоў Жывіцкага, расіяне ўзялі пад кантроль падстанцыю хуткай дапамогі і не дазваляюць медыкам выязджаць на выклікі — толькі да дзяцей у экстраных выпадках.
Акрамя таго, мясцовае насельніцтва не мае магчымасці купіць прадукты і іншыя тавары
70% украінцаў ускладаюць віну за напад на Украіну на Лукашэнку, але не на беларускі народ. Вынікі апытання
На пытанне пра тое, хто ў Расеі вінаваты ў вайне супраць Украіны, 55% рэспандэнтаў усклалі адказнасць толькі на ўлады Расіі, 38% — на ўлады і на народ Расеі.
Адносна Беларусі віну за ўварванне толькі на беларускія ўлады ўсклалі 70% апытаных, а 24% — і на беларускія ўлады, і на беларускі народ.
У рэгіянальным разрэзе ў паўднёвых і ўсходніх рэгіёнах адносна меншая доля апытаных абвінавачваюць народ і ўлады Расеі ў развязванні вайны супраць Украіны.
Што да Беларусі, то ва ўсіх макрарэгіёнах большасць (ад 60% на Захадзе да 80% на Усходзе) ускладаюць віну за ўварванне толькі на кіраўніцтва Беларусі.
***
4 сакавіка ў Кіеве затрымалі дэпутата ад прарасейскай „Апазіцыйнай платформы – За жизнь” Нестара Шуфрыча. Пра гэта паведаміў у Facebook ваенны дэпутат і валанцёр Андрэй Хаманчук. Шуфрыча допыт у СБУ.
«Марыупаль сціраюць ушчэнт»: мэр горада просіць «зялёны калідор»
Пяты дзень Марыупаль знаходзіцца пад абстрэлам расійскіх войскаў. Горад застаўся без вады, цяпла і святла. У шпіталях каля трохсот параненых. У горадзе — гуманітарная катастрофа, заявіў мэр Марыупаля Вадзім Бойчанка ў эфіры ўкраінскіх тэлеканалаў.
Ён адзначыў, што горад на працягу пяці дзён знаходзіцца пад бесперапыннымі абстрэламі. Адбываецца знішчэнне жылой інфраструктуры «Градамі», авіяцыяй і гаўбіцамі. У мірнага насельніцтва сканчаюцца запасы харчавання і медыкаменты. Больш за трыста параненых у бальніцах, але бальніцы таксама пад абстрэлам.
«Мы ўжо амаль страцілі жылы фонд раёна Левабярэжны, дзе жыло 150 000 чалавек. Спачатку абстрэльвалі шматкватэрны фонд, потым было некалькі прыцэльных удараў па прыватным сектары. Людзі шукалі жыллё бліжэй да цэнтра горада, а цяпер цэнтр горада пад атакай. Яны проста сціраюць Марыупаль», — заявіў Бойчанка.
На працягу бягучых сутак асноўныя намаганні акупантаў з Расейскай Федэрацыі засяродзіліся на акруженні Кіева. Абаронцы ўкраінскай сталіцы працягваюць адбіваць наступ ворага, наносіць страты яго наступальных групоўках і ўтрымліваць пэўныя рубяжы, паведамляе unian.net.
* * *
Брытанская ВВС часова прыпыняе працу ў Расеі. Руская служба «Бі-Бі-Сі» працягне працу, але ўжо за межамі краіны. У адказ на прыняты расейскімі ўладамі новы закон аб асвятленні навін у Расеі, генеральны дырэктар Бі-бі-сі Цім Дэйві заявіў: “Гэты закон робіць карным сам працэс незалежнай журналістыкі”.
Дзярждума Расеі сёння прыняла адразу ў трох чытаннях законапраект аб крымінальнай адказнасці за так званыя «фэйкі» аб дзеяннях расейскіх Узброеных сіл ва Украіне. Людзям можа пагражаць да 15 гадоў турмы.
* * *
4 сакавіка з Нікалаева выбілі расейскія акупацыйныя войскі. Пра гэта кіраўнік Нікалаеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Віталь Кім паведаміў у Facebook.
„Бой працягваецца, каментаваць не магу, гэта значыць ужо на ўскраінах. Па горадзе выбілі”, – сказаў ён у 17.35. За некалькі хвілін да гэтага Кім паведаміў, што адбіты і аэрадром Кульбакіна.
Фота: Telegram. Над аэрадромам Кульбакіна ўзняты ўкраінскі сцяг, баі за аэрадром працягваюцца
* * *
Валанцёры ва Украіне за ноч зрабілі сайт для грамадзян Беларусі „Застанься дома”. Яны заклікаюць беларускіх вайскоўцаў не ісці ваяваць ва Украіну. Пра гэта ў сваім Telegram паведаміла Дзяржаўная служба спецыяльнай сувязі і абароны інфармацыі Украіны.
„На сайце апісана, чаму беларускім вайскоўцам лепш пайсці пад суд, чым ваяваць супраць Украіны. Гэтую інфармацыю важна распаўсюджваць сярод грамадзян Беларусі і іх знаёмых”, – падкрэсліваецца ў паведамленні.
* * *
Радыяцыйны фон на тэрыторыі Запароскай вобласці застаецца без змен і не нясе пагрозы жыццю і здароўю насельніцтва. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў кіраўнік Запароскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Старух.
Нагадаем, ноччу 4 сакавіка расейскія вайскоўцы абстралялі пляцоўку Запароскай атамнай электрастанцыі.
* * *
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што не варта перабольшваць рызыкі.
Пакуль няма пацверджання пагрозы прамога ўварвання і ўдзелу Беларусі ў баявых дзеяннях.
Як перадае карэспандэнт УНІАН, аб гэтым ён заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Львове. „На сённяшні дзень няма мабілізацыі ў тым аб’ёме, які дастатковы для таго, каб Беларусь прыняла ўдзел у баявых дзеяннях… і на сёння ў нас няма інфармацыі, што яна гатова прыняць удзел у баявых дзеяннях на баку РФ”, – адзначыў ён. Дарадца кіраўніка АП пацвердзіў, што Беларусь выдзеліла сваю тэрыторыю РФ у рамках саюзніцкіх адносін, але „не больш за тое”.
* * *
Пад Марыупалем працягваецца цяжкі бой з пераўзыходзячымі сіламі ворага.
„Абаронцы Марыупаля адбілі ўжо чацвёртую атаку з усходняга і заходняга напрамкаў. Мы знішчылі некалькі адзінак бронетэхнікі. Вораг адступіў для перагрупоўкі і аднаўлення атакі на Марыупаль”, – паведамляе ў Telegram-канале полк Азоў.
Марыупаль ужо дзявяты дзень змагаецца з расейскімі захопнікамі.
* * *
Трэці раўнд перамоваў паміж Украінай і Расеяй можа быць заўтра ці паслязаўтра, паведаміў дарадца кіраўніка офісу прэзідэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк.
* * *
У Херсоне, куды зайшлі расейскія акупацыйныя войскі, гараджане выйшлі на мітынг з украінскімі сцягамі і адмовіліся прымаць „гуманітарную дапамогу” ад агрэсара.
Фота: жыхароў Херсона
Па іх інфармацыі, грузавікі з’ехалі пасля таго, як людзі не прынялі „дапамогу” ад акупантаў.
* * *
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін адмовіўся ад прамой размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта 4 сакавіка заявіў спікер Крамля Дзмітрый Пяскоў, паведамляе „Медуза”.
Паводле яго слоў, Расея таксама не адмаўляецца ад патрабавання „дэнацыфікацыі” Украіны.
* * *
Паводле ААН, больш за 1 мільён 250 тысяч чалавек пакінулі Украіну з пачатку вайны.
Уцекачоў з Украіны прынялі:
Польшча — 672 000 чалавек;
Малдова — 194 000 чалавек;
Вугоршчына — 133 000 чалавек;
Славакія — 89 600 чалавек;
Іншыя краіны — 180 000 чалавек.
* * *
За восем дзён расейскай вайны супраць Украіны загінулі 28 дзяцей і 64 атрымалі раненні.
Пра гэта паведамляе сайт прэзідэнта са спасылкай на ўпаўнаважаную ў правах дзіцяці і дзіцячай рэабілітацыі Дар’ю Герасімчук.
* * *
Краіны Еўразвяза пагадзіліся даць украінскім уцекачам неадкладны дазвол на знаходжанне ў іх краінах без візы тэрмінам на адзін год.
Гэты тэрмін можа быць працягнуты ў выпадку неабходнасці, паведамляе The Local.
Нагадаем, раней для ўкраінцаў дзейнічала правіла 90 дзён, аднак цяпер было прынята рашэнне прымяніць беспрэцэдэнтную меру, вядомую як Дырэктыва аб часовай абароне, у адносінах да ўсіх украінцаў, якія хочуць прыехаць у краіну ЕЗ.
* * *
Генсакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў: «Працягваем падтрымку Украіны.
NATO не будзе ўдзельнічаць у ваенным канфлікце шляхам прадастаўлення наземных войскаў або закрыцця неба.
Такія крокі могуць прывесці да далейшай эскалацыі».
* * *
У палон Украіне здаўся капітан, які ў 2014 годзе ў часе анэксіі Крыму перайшоў на бок Расеі
Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што ў Кахоўцы Херсонскай вобласьці ў палон здаўся былы ўкраінскі вайсковец, які ў 2014 годзе ў часе анэксіі Расеяй Крыму здрадзіў прысязе і перайшоў на расейскі бок.
Капітан Ігар Рудэнка паведаміў, што 24 лютага яго гаўбічна-артылерыйскі дывізіён, атрымаў загад наступаць на Ўкраіну, высунуўся на Новую Кахоўку ў Херсонскай вобласьці, а потым мусіў ісьці на Мікалаеў і Адэсу.
У часе допыту ён паведаміў, што ягонае камандаваньне запэўніла, што з украінскай уладай пра ўсё дамовіліся, і яны, не абстрэльваючы мірных жыхароў, мусілі проста прайсьці рэйдам.
Паводле яго, у Кахоўцы супраць іх выйшлі простыя сяляне, і таму ён вырашыў скласьці зброю і здацца ў палон.
Пасьля допыту яму дазволілі зьвязацца з жонкай, якую ён папрасіў перадаць камандаваньню, што зь ім у палоне знаходзіцца яшчэ 11 вайскоўцаў, у тым ліку адзін маёр.
Ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік Ільля «Літвін».
Напярэдадні ён атрымаў раненьне ў баях за Бучу пад Кіевам, яму пасьпелі зрабіць апэрацыю, але не ўратавалі. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў беларускай роце тэрытарыяльнай абароны батальёну “Азоў”.
У палку «Азоў» Ільля ваяваў з 2014 году.
«Гэта мой братэрскі народ, я ня мог сядзець на месцы, калі ўкраінцаў пачалі забіваць», — казаў ён. У 2022 годзе Ільля зноў пайшоў у добраахвотнікі.
Непасрэднай небяспекі для Адэсы пакуль няма
Пра гэта падчас свайго відэазвароту заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч.
«Непасрэднай небяспекі няма. Узброеныя сілы Украіны, сілы абароны, кіраўніцтва горада і вобласці кантралюе сітуацыю. Нешматлікія спробы караблёў суперніка весці агонь душацца і душацца нашай артылерыяй у адказ. Агульная сітуацыя кантраляваная», — сказаў ён.
Што адбываецца на захопленай расейцамі Запарожскай АЭС?
У абласной вайсковай адміністрацыі канстатуюць, што расейскія вайскоўцы хочуць парушыць працу энергасістэмы ўсёй Украіны. Узьніклы пажар на Запарожскай станцыі лякалізаваны. Працуе 1 блок АЭС, 2 — пад парамі. Сітуацыя ў ядзернай бясьпецы стабільная, бо своечасова адключылі адпаведны рэжым функцыянаваньня блокаў.
Цытата: «Згарэў найлепшы ў сьвеце навучальны цэнтар. Стралялі таксама ў адміністрацыйны будынак і корпус АЭС. Цяпер станцыя працуе стабільна». Паведамляецца пра верагодны захоп у палон мэра Энергадара, побач з якім разьмешчана гэтая АЭС. Зварот гарадзкога галавы пра тое, што „ўсё добра“, хутчэй за ўсё, запісаны пад прымусам акупантаў. Жыхары горада ноччу заварвалі і іншымі спосабамі надзейна блакавалі дзьверы ў пад’езды дамоў, каб расейцы ня мелі магчымасьці ўварвацца на верхнія паверхі, якія хочуць выкарыстоўваць як баявыя пазыцыі.
***
Зьвесткі з франтоў. Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў паведамляе, што самая складаная сітуацыя сёння застаецца ў Сумскай, Чарнігаўскай і Харкаўскай абласцях Украіны: «Крамлёўскія пацукі ўжо дрыжаць. Частка актыўна шукае спосаб уцячы. Уся Украіна паспяхова перабудоўваецца для жыцця ва ўмовах абароны». У Чарнігаве ў выніку бамбардзіроўкі расійскай авіяцыяй загінулі 47 чалавек. Сярод загінулых 38 мужчын і 9 жанчын. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні абласной адміністрацыі.
Зранку агрэсары нанеслі ўдар па 25-й школе Жытоміра, фактычна, палова школы знішчаная, інфармацыя пра ахвяры і пацярпелых удакладняецца, паведамляе мэр горада Сяргей Сухамлін. Украінскія апалчэнцы ў Мікалаеўскай вобласці на джыпах захапілі калону з суперсучаснай расейскай тэхнікай, у тым ліку супрацьпаветраны комплекс «Панцыр». Відэа (нецэнзурная лексіка!).
Мэр Харкава Ігар Церахаў паведаміў пра сытуацыю ў горадзе.
Пасьля абстрэлаў у Ізюме Харкаўскай вобласці псіханеўралагічны інтэрнат жыве без вады, электраэнергіі і газу. Сканчаюцца прадукты. У інтэрнаце 400 чалавек, цяжкахворыя.
Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў лічыць, што сёньня і наступныя дні будуць пераломныя ў вайне з Расеяй.
Паводле міністра, змагаюцца Чарнігаў, Сумы і Харкаў. На некаторых кірунках Узброеныя сіла ажыцьцявілі пасьпяховы контрнаступ.
«Складанай застаецца сытуацыя на поўдні, дзе вораг ў апошнія гадзіны абстрэльваў Запарожскую АЭС. Але баявы дух людзей у казацкім краі такі, што акупанты асуджаныя на паразу», — заявіў Аляксей Рэзьнікаў у сваім звароце да ўкраінцаў.
Міністар абароны Ўкраіны паведаміў, што за 8 дзён вайны зьнішчана больш як 10 тысяч расейскіх вайскоўцаў.
«Пацьверджана зьнішчэньне мінімум аднаго расейскага генэрала. Расейскае грамадзтва пачынае адчуваць і ўсьведамляць гэтыя страты».
Аляксей Рэзьнікаў дадаў, што і ўкраінскае войска мае страты, але іх не дэталізаваў.
Дарадца прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк яшчэ раз заклікаў сусветную супольнасць закрыць неба над Украінай:
«Логіка гэтай вайны — нарошчванне ракетных і авіяцыйных удараў па грамадзянскай інфраструктуры, буйных гарадах і мірным насельніцтве. Толькі закрытае неба рэзка спыніць эскалацыю. Час заходнім партнёрам ўзяць на сябе адказнасць за заканчэнне вайны”.
Расейскія салдаты здаюцца ў палон нават цывільнай тэрытарыяльнай абароне Ўкраіны (відэа)
Генштаб Украіны падсумоўвае: па ўсіх кірунках войскі РФ маюць страты, дэматываваныя расейскія вайскоўцы здаюцца ў палон і кідаюць тэхніку.
Асноўныя намаганні расейскіх войскаў на сённяшні дзень засяроджаныя на тым, каб абкружыць Кіеў і аслабіць супраціў у заблакаваных населеных пунктах, паведаміў Генштаб Узброеных сіл Украіны.
Генеральны штаб УСУ інфармуе пра далейшае знішчэнне расейскіх ваенных сілаў:
Загальні бойові втрати противника з 24.02 по 04.03 орієнтовно склали:
особового складу – 9166 осіб,
танків ‒ 251 од,
Бойових броньованих машин ‒ 939 од,
артилерійських систем –105 од,
РСЗВ – 50 од,
засоби ППО – 18 од,
літаків – 33 од (уточнюється),
гелікоптерів – 37 од,
автомобільної техніки – 404 од,
легкі швидкісні катери – 2 од,
цистерн з ППМ – 60,
БПЛА оперативно-тактичного рівня – 3,
Дані уточнюються. Підрахунок ускладнюється високою інтенсивністю бойових дій.




Супрацоўнікі расейскага ФСБ, якія выступаюць супраць вайны, сарвалі тры замахі на Уладзіміра Зяленскага за тыдзень, паведамляе The Times.
На забойства ўкраінскага прэзідэнта былі адпраўленыя наёмнікі групоўкі Вагнера і чачэнскі спецназ.
Крыніца, блізкая да вагнераўцаў, сказала выданню, што інфармаванасць украінскіх сілавікоў стала для іх «страшнай».
Пляцоўка Запарожскай АЭС захоплена расейскімі ваеннымі.
Аператыўным персаналам кантралюецца стан энергаблокаў і забяспечваецца іх эксплуатацыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхналагічных рэгламентаў бяспечнай эксплуатацыі.
У Чэхіі ўступіў у сілу рэжым НС з-за наплыву бежанцаў з Украіны
Рэжым уведзены на 30 дзён. У краіну штодня прыбываюць каля пяці тысяч украінцаў.
Улады Чэхіі падкрэслілі, што рэжым НС з’яўляецца «тэхнічным» і ніяк не закране жыццё большасці грамадзян краіны. Ён толькі закліканы палегчыць каардынацыю службаў, непасрэдна якія аказваюць дапамогу бежанцам.
Вялібрытанія запатрабуе склікання экстранага пасяджэння Рады бяспекі ААН
Брытанцы абяцаюць зрабіць гэта «ў найбліжэйшыя гадзіны» з-за сітуацыі вакол Запарожскай АЭС, заявіў у ноч на 4 сакавіка пасьля перамоў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім прэм’ер-міністр Борыс Джонсан.
НА ЗАПАРОЖСКАЙ АЭС ЗАЯВІЛІ, ШТО БАІ ВАКОЛ СТАНЦЫІ СПЫНІЛІСЯ, РАДЫЯЦЫЙНЫ ФОН У НОРМЕ, АЛЕ ЯДЗЕРНАЯ БЯСПЕКА ПАРУШАНА.
Пажар на Запарожскай АЭС лакалізаваны
Як паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях, плошча пажару склала дзве тысячы квадратных метраў. Загінулых і пацярпелых, паводле папярэдніх дадзеных, няма.
Прэзідэнт Украіны ноччу абмеркаваў сітуацыю на Запарожскай АЭС з сусветнымі лідарамі
Прэзідэнт Зяленскі літаральна за пару гадзін паспеў пагаварыць пра сітуацыю на АЭС з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, канцлерам ФРГ Олафам Шольцам, кіраўніком Еўрарады Шарлем Мішэлем, прэм’ерам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам, прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і кіраўніком МАГАТЭ Рафаэлем Гросі. У еўрапейскіх лідараў у гэты момант была глыбокая ноч.
Падчас авіябамбардзіроўкі расейскія войскі знішчылі Ахтырскую ЦЭЦ
Пра гэта паведаміў кіраўнік Сумскай АДА Дзмітрый Жывіцкі.
Цяпер горад Ахтырка Сумскай вобласці без электрычнасці і ацяплення.
Па стане на 5:30 раніцы па ўкраінскім часу абстрэлы на Запарожскай АЭС спыніліся
Пра гэта сказаў у эфіры ўкраінскіх тэлеканалаў мэр Энергадара Дзмітрый Арлоў.
Падраздзяленні ратавальнікаў выехалі на тушэнне пажару ў вучэбна-трэніровачным корпусе.
Мэр Энергадара Дзмітрый Арлоў заявіў, што на Запарожскай АЭС ёсць параненыя
У тым ліку ёсць параненыя цяжка. Вывезці іх у бальніцу магчымасці няма.
Расейскія войскі ноччу абстралялі Запарожскую АЭС, на станцыі пажар.
Запарожская АЭС — найбуйнейшая ў Еўропе, аварыя на ёй можа прывесці да жудаснай экалагічнай катастрофы.

У горадзе Энергадары Запарожскай вобласці адбываўся начны бой, падчас якога недзе ў 1.30 паводле ўкраінскага часу расійскімі войскамі была абстраляная Запарожская АЭС.
У выніку абстрэлу на АЭС пачаўся пажар, на кадрах з камеры назірання былі відаць полымя і дым.
Вецер дзьмуў у напрамку паўднёва-ўсходніх абласцей Украіны і расійскіх Растова-на-Доне і Краснадара.
На трансляцыі з камеры відэаназірання на Запарожскай АЭС перыядычна былі бачныя ўспышкі выбухаў і клубы дыму справа.
Сцвярджалася, што снарады патрапілі ў першы энергаблок, ратавальнікі доўга не маглі пачаць ліквідацыю пажару, бо абстрэлы працягваліся.
Кіраўнік дэпартамента прэс-службы Запарожскай АЭС Андрэй Туз у эфіры тэлеканала «Рада» распавёў, што 100 адзінак цяжкай тэхнікі Расіі зайшлі ў горад 3 сакавіка. А 9-й гадзіне яны прарваліся праз блок-пост горада і прасунуліся да прамысловай пляцоўкі станцыі.
«Проста зараз вядуцца абстрэлы з боку вайсковай тэхнікі проста на АЭС. Трапляюць снарады. Можаце бачыць на відэакамеры — яна на прахадной АЭС, накіраваная на горад. Варожая тэхніка рухаецца і страляе проста па станцыі. Вы бачыце дым. Я тэлефанаваў калегам, якія працуюць на энергаблоках. Яны кажуць, што снарады трапляюць проста па блоках, побач з небяспечнай вытворчасцю. У нас таксама знаходзіцца сховішча адпрацаванага ядзернага паліва. Добра, што яно яшчэ не патрапіла пад агонь ворага», — адзначыў Туз.
Андрэй Туз таксама дадаў, што камера, адкуль вядзецца анлайн-трансляцыя, размешчаная на адміністрацыйным будынку атамнай станцыі, побач з першым энергаблокам. Менавіта на гэтым памяшканні бачны дым. Ці гарыць дзесьці яшчэ, супрацоўнікі АЭС зараз высвятляюць.
Інфармацыі пра парушэнне радыяцыйнага фону, паводле Туза, пакуль няма, але ў любы момант можа здарыцца што заўгодна, калі абстрэлы працягнуцца:
«У першую чаргу трэба спыніць агонь і пачаць ліквідаваць тыя наступствы, што ёсць. Яны абавязкова будуць выконваць рэгламенты і правядуць аперацыі, каб перавесці энергаблокі ў бяспечны стан. Але з працягам абстрэлаў ніхто не можа прагназаваць, чым гэта скончыцца. Гэта атамны аб’ект, самы вялікі і магутны ў Еўропе. І наступствы могуць быць трансгранічнымі, яны выйдуць за межы Украіны і Еўропы», — падкрэсліў Андрэй Туз.
Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заклікаў расійскую армію спыніць абстрэл Запарожскай АЭС:
«Расійская армія абстрэльвае з усіх бакоў Запарожскую АЭС, найбуйнейшую атамную электрастанцыю ў Еўропе. Агонь ужо ўспыхнуў. Калі станцыя выбухне, гэта будзе ў 10 разоў магутней за Чарнобыль! Расіяне павінны неадкладна спыніць агонь, дапусціць пажарных і ўсталяваць зону бяспекі!»
Каля 3.00 украінскага часу (4.00 паводле беларускага) пажарнікаў нарэшце пусцілі да АЭС, паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандр Старух. Высветлілася, што пажар адбываўся па-за тэрыторыяй непасрэдна АЭС, у вучэбна-трэніровачным цэнтры.
Першы энергаблок падчас абстрэлу знаходзіўся на рамонце, але ядзернае паліва з яго не вывозілі.
У сувязі з сітуацыяй на АЭС экстранны зварот сярод ночы запісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
nn.by

