Вайна ва Украіне не скончыцца ў найбліжэйшай перспектыве



329-ы дзень вайны. Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заклікае да значнага павелічэння паставак узбраенняў для Украіны.

Ён лічыць, што цяпер „паваротны момант у вайне”, піша Reuters. Столтэнберг пацвердзіў, што краіны NATO праводзяць кансультацыі па пытанні адпраўкі ва Украіну танкаў і іншых сучасных відаў узбраенняў.

Тым часам, Генеральны сакратар ААН Антоніа Гутэрыш на пасяджэнні Усясветнага эканамічнага форуму ў Давосе заявіў, што свет знаходзіцца ў «вартым жалю стане».

Сярод прычын Гутэрыш назваў «узаемазвязаныя» праблемы, у тым ліку кліматычныя змены і вайну ва Украіне. Цытата: «Гэтай вайне надыдзе канец. Канец ёсць ва ўсяго. Але я не бачу канца вайны ў найбліжэйшай будучыні. На дадзены момант я не думаю, што ў нас ёсць шанец прасунуць (перамовы) або быць пасярэднікамі ў сур’ёзных перамовах для дасягнення міру ў кароткатэрміновай перспектыве».

Беларускае Радыё Рацыя

Array