Вайна ва Украіне: Нямеччына можа павялічыць дапамогу
Нямецкі канцлер Олаф Шольц не выключае, што Нямеччыне давядзецца павялічыць падтрымку Украіны, калі іншыя краіны аслабяць сваю падтрымку.

Адказваючы на пытанне, ці правільныя санкцыі, Шольц сказаў: «Так. Пуцін не павінен і не абавязаны чакаць, што мы адступім. Гэтая вайна, верагодна, не скончыцца ў бліжэйшы час. Важна, каб мы маглі рабіць тое, што неабходна на працягу доўгага часу, працягваць падтрымліваць Украіну ў яе абарончай барацьбе». Канцлер дадаў, што ўварваннем ва Украіну Расея паклала канец агульнаму разуменню міру і бяспекі ў Еўропе. Павінна быць яснасць, што «межы ў Еўропе больш не будуць перамяшчацца сілай».