Вайна ва Украіне: «Расейскі добраахвотніцкі корпус» пра аперацыю на Браншчыне



374 дзень вайны. Камандзір «Расейскага добраахвотніцкага корпуса» Дзяніс Нікіцін у інтэрвʼю Financial Times заявіў, што ўлады Украіны ведалі пра аперацыю «Расейскага добраахвотніцкага корпуса» ў Бранскай вобласці Расеі: «Інакш яна проста не магла б прайсці».

Нікіцін расказаў, што ў аперацыі ўдзельнічала каля 45 чалавек, многія з іх, паводле яго, — члены партызанскай падпольнай сеткі на тэрыторыі Расеі. Ён таксама паведаміў, што ў адной з вёсак сапраўды адбылася перастрэлка, але, паводле яго слоў, яму нічога не вядома пра ахвяр сярод мірнага насельніцтва: «Галоўнае было нагадаць расейцам… Вы можаце і павінны брацца за зброю. Мы падтрымаем усіх, хто хоча адхіліць гэтых крамлёўскіх узурпатараў ад улады».

Беларускае Радыё Рацыя

Array