Вайна ва Ўкраіне: страты сярод расейскіх вайскоўцаў перавысілі 9000



Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што з пачатку агрэсіі Расеі ва Ўкраіну ўкраінскія войскі зьнішчылі 9 166 расейскіх вайскоўцаў. Паводле папярэдніх звестак, ліквідавалі 33 самалёты і 37 верталётаў, а таксама 251 танк, 939 баявых браняваных машын, 105 артылерыйскіх сыстэм. Звесткі ўдакладняюцца, бо падлік ускладняецца высокай інтэнсіўнасцю баявых дзеяньняў.

У той жа час, страты ўкраінскага войска не паведамляюць. Вядома, што колькасць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва Ўкраіны перавысіла 2 тысячы асобаў. У Расеі прызналі толькі каля 500 сваіх забітых на вайне супраць Украіны. Як паведамлялася, Украіна і Расея правялі другі раўнд перамоваў на беларуска-польскім памежжы. Дамовіліся аб магчымым часовым спыненні вагню для арганізацыі гуманітарных калідораў.

Array