Вайна ва Украіне: выбухі ў Севастопалі
433-і дзень вайны. У Севастопалі прагрымелі выбухі. Пра гэта паведамілі мясцовыя паблікі. Акупацыйныя ўлады запэўніваюць, што гэта „трэніроўка СПА”.

Тым часам расейскім прапагандыстам напярэдадні контрнаступу УСУ выдалі новую метадычку. Як піша „Медуза” са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі Уладзіміра Пуціна, дзяржСМІ не павінны абнадзейваць расейцаў, распавядаючы пра нібыта негатовасць Узброеных сіл Украіны. Ад прапагандыстаў патрабуюць „не прыніжаць чаканні” наконт анансаванага контрнаступлення, а таксама зрабіць акцэнт на тым, што краіны НАТА пастаўляюць Украіне ўзбраенне і ўсяляк яе падтрымліваюць.
Па словах суразмоўцаў выдання, у адміністрацыі расейскага прэзідэнта разлічваюць, што пры такім падыходзе насельніцтву будзе лягчэй прыняць магчымую паразу Расеі. Калі Украіна адваюе нейкія тэрыторыі, расейцам растлумачаць, што гэта адбылося, дзякуючы „велізарным намаганням Захаду”.
Беларускае Радыё Рацыя